Удзельніку акцыі супраць завода АКБ Андрэю Неўдаху прысудзілі штраф



Сёння, 7 мая, у судзе Ленінскага раёна г. Берасця прайшло судовае паседжанне над грамадскім актывістам Андрэем Неўдахам. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя Куроўскага  актывіст пакараны штрафам 30 базавых велічынь (810 рублёў) па ч. 1 арт 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

2020-05-07_andrey_neudah_sud.jpg

Андрэй Неўдах у зале суда. Фота: Уладзімір Вялічкін

Нагадаем, трэцяга мая, на чарговай акцыі “кармлення галубоў”, актывіст ішоў на чале калоны праціўнікаў завода АКБ са сцягам горада Берэсця ў руках. Акрамя гэтага, Андрэй Неўдах выкрыкваў лозунгі “Свабоду актывістам”, “Я супраць адвольных затрыманняў” (што тычылася арыштаваных раней Аляксандра КабанаваДзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка). Падчас судовага паседжання актывіст віны не прызнаў, спаслаўшыся на тое, што арт. 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе яму права адкрыта выказваць свае перакананні і думкі.

spring96.org