Удзельніца хору: Дзень незалежнасці – 25 сакавіка



3-га ліпеня ў Беларусі афіцыйна адзначалі Дзень незалежнасці, хоць, насамрэч, у гэты дзень падчас Другой сусветнай вайны быў вызвалены Менск.

077eb0607c33180f0625dc1e19407794

Пра сваё стаўленне да гэтай даты расказала адна з удзельніц хору, які браў удзел у музычным суправаджэнні ўрачыстасцяў:

– Свята Дзень вызвалення Менска ад нацыстаў сапраўды з’яўляецца святам для горада Менска, але калі называюць Днём незалежнасці, то можна паспрачацца канешне. Дзень незалежнасці – 25 сакавіка.

Першая палова афіцыйных ўрачыстасцяў, што адбываліся ў Менску, прайшла пры сонечным надвор’і. А вось народныя гулянні сапсавала навальніца. Некаторыя раёны горада аказаліся затопленымі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск