Угоншчык егіпецкага самалёта затрыманы (абноўлена)
У выніку аперацыі кіпрскага спецназа ўгоншчык быў затрыманы, а закладнікі, якія заставаліся – вызваленыя.
Меркаваным угоншчыкам лайнера, па інфармацыі СМІ, з’яўляецца грамадзянін Егіпта Сейф эль-Дын Мустафа.
[Not a valid template]
(ФОТА: AP/PETROS KARADJIAS)
* * *
У Егіпце невядомыя захапілі самалёт, які выконваў унутраны рэйс з Александрыі ў Каір.
Вызваленыя ўсе пасажыры захопленага егіпецкага лайнера, акрамя членаў экіпажа і яшчэ 5 чалавек. Пра гэта паведамляе Твітэр авіякампаніі Egyptair.
Усяго на борце знаходзілася, паводле розных звестак, ад 55 да 82 асобаў. Міністэрства авіяцыі Егіпта пацвярджае вызваленне ўсіх пасажыраў захопленага егіпецкага А320, акрамя 4 замежнікаў і чальцоў экіпажа.
Грамадзян Беларусі няма на борце захопленага самалёта авіякампаніі EgyptAir, паведамляецца ў афіцыйным акаўнце МЗС Беларусі ў Твітэры.
Паводле інфармацыі ВВС, пасажырскі самалёт A320 авіякампаніі EgyptAir, які выконваў рэйс з Александрыі ў Каір сёння раніцай быў захоплены ў паветранай прасторы Кіпра, пасля чаго ўзброены захопнік запатрабаваў пасадкі ў аэрапорце Ларнакі. Згодна з некаторымі звесткамі, захопнік пагражаў камандзіру і пасажырам, што падарве пояс смяротніка, калі яго патрабаванні не будуць выкананыя.