Указам Лукашэнкі аб’яўлены прызыў афіцэраў запасу на ваенную службу



Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ № 134 „Аб прызыве афiцэраў запасу на ваенную службу”.

„У адпаведнасці з указам, неабходна прызваць у 2018 годзе на ваенную службу ва Узброеныя сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных сіл і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек”, — паведамляецца на сайце кіраўніка дзяржавы.

Міністэрству абароны даручана забяспечыць прызначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады, якія адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям.

Савет міністраў да 1 лютага 2019 года павінен прадставіць кіраўніку дзяржавы інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афiцэраў запасу.

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.  БелаПАН