Украіна імкліва украінізуецца
Калі ў 2010 годзе ўжыванне выключна ўкраінскай мовы ў сямейным коле складала 30%, то цяпер ужо 50%.
На сённяшні дзень ва Украіне палова маладых людзей ва ўзросце 14-29 гадоў гаворыць дома на ўкраінскай мове (50%), траціна – на рускай (30%) і каля адной пятай – і на рускай, і на ўкраінскай (18%), пра гэта сведчаць дадзеныя даследавання кампаніі GfK Ukraine, паведамляе zn.ua.
Па-за сям’ёй гэты баланс трохі зрушваецца ў бок білінгвізму (25%), на ўкраінскай размаўляюць 46%, на рускай – 28%.
Характэрна, што 65% моладзі лічыць, што ў дасканаласці валодае ўкраінскай мовай (на Усходзе і Поўдні такіх 51%), тады як знаўцамі рускай мовы лічаць сябе толькі 49% маладых украінцаў.