Украіна можа адмовіцца ад правядзення Еўрабачання-2017



Украіна можа адмовіцца ад правядзення Еўрабачання-2017. Нагадаем, што права на арганізацыю гэтага конкурса Украіна атрымала пасля таго, як лаўрэатам сёлятняга Еўрабачання стала ўкраінская спявачка крымска-татарскага паходжання Джамала.

Еўрабачанне 2017

Пра праблемы, з якімі сутыкнуліся нашыя паўднёвыя суседзі ў працэсе падрыхтоўкі да спеўнага спаборінцтва, распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Украіна ўжо аднойчы праводзіла Еўрабачанне. Адбывалася гэта ў 2005 годзе пасля таго, як у 2004 годзе на стамбульскім музычным спаборніцтве перамагла спявачка Руслана.

Тады ўкраінскі конкурс праводзіўся ў кіеўскім Палацы спорта. Але ж спецыялісты мяркуюць, што гэтая пляцоўка маральна і функцыянальна састарэла. Іншых годных для Еўрабачання пляцовак ва ўкраінскай сталіцы няма. Адсутнічаюць падобныя пляцоўкі і ў іншых украінскіх гарадах. Стадыён “Алімпійскі”, які першапачаткова разглядаўся ў якасці пляцоўкі, не адпавядае еўрапейскім стандартам арганізацыі падобных мерапрыемстваў.

Паводле ўкраінскага дыпламата Маркіяна Лубкоўскага, аднаго з дырэктароў Еўра-2012, які таксама праходзіў ва Украіне, трэба ці тэрмінова распачаць будаўніцтва новай канцэртнай пляцоўкі, ці ўвогуле адмовіцца ад правядзення Еўрабачання.

Фінал спеўнага конкурса мае абдыцца ў Кіеве 13 траўня наступнага года.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя