Украіна на 85% скараціла падачу вады ў Луганскую вобласць



Падача вады скарочана з Заходняй фільтравальнай станцыі ў падкантрольныя прарасейскім сепаратыстам раёны Луганскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба прадпрыемства «Лугансквода».

Кіеў пастаўляе ваду ў Луганскую вобласць з двух асноўных водазабораў — Заходняй фільтравальнай станцыі і Пятроўскага водазабору. Сепаратысты заяўляюць, што з прычыны новых абмежаванняў жыхары шэрагу населеных пунктаў так званай ЛНР могуць застацца без вады.

У канцы красавіка ўкраінскія ўлады дабудавалі дамбу ў Херсонскай вобласці на мяжы з анексаваным Крымам. Новая дамба будзе блакаваць паступленне вады з Дняпра на паўвостраў. Перакрыўшы падачу вады ў Крым, Кіеў пазбавіў водазабеспячэння і частку сваіх карыстальнікаў на вялікай зямлі.

svaboda.org