Украіна перамагла на Еўрабачанні
Украінская спявачка Джамала выйграла міжнародны песенны конкурс Еўрабачанне-2016.
Яна атрымала 211 балаў ад журы, і 323 балы па выніках смс-галасавання гледачоў. У выніку Джамала набрала 534 балы. Другое месца заняла Аўстралія (511 балаў). Трэцяе – Расея (491). Варта адзначыць, што па выніках галасавання журы Расея і Украіна не далі адзін аднаму ні аднаго бала.
Джамала прадставіла на конкурсе песню „1944” аб дэпартацыі крымскіх татараў у 1944 годзе.
Сёлета конкурс праходзіў у сталіцы Швецыі Стакгольме. У ім узялі ўдзел 26 краін.
