Украіна ўдарыла па вайсковай часці ў Крыме, дзе ў гэты час былі расейскія генералы



Крыніцы выдання «Украінская праўда» ў Службе бяспекі Украіны сцвярджаюць, што ў выніку атакі па камандным пункце Чарнаморскага флоту РФ у раёне Севастопаля снарады знішчылі жывую сілу і дарагія вайсковыя сістэмы.

Паведамляецца, што спецаперацыю правялі супольна СБУ, Паветраныя сілы і ВМС УСУ. Ракетны ўдар быў здзейснены пасля таго, як СБУ пацвердзіла, што ў вайсковай часці знаходзяцца камандзіры расейскага флоту, якія вызначылі базу запасным камандным пунктам.

Напярэдадні стала вядома пра выбухі ў акупаваным Крыме. Прызначаныя Расеяй улады заявілі пра адбітую ракетную атаку, а ўкраінская разведка — пра паспяховую. Пацвярджэнняў на гэты момант няма.

Беларускае Радыё Рацыя