Украіна выдае беларускім добраахвотнікам ваенныя білеты



Добраахвотнікі з тактычнай групы „Беларусь” праходзяць працэдуру афіцыйнага афармлення ва ўкраінскае войска.

13315498_1736690299947034_4816789076104173212_n

Адзін з беларускіх добраахвотнікаў паведаміў: „Частка нашых байцоў цяпер праходзіць працэдуру афармлення ва ўкраінскае войска. Гэта неабходна для атрымання прафесійнага баявога досведу і больш легальнага статуса”.

13512240_1748099718806092_9148309836604119456_n

Байцы, якія атрымалі ваенны білет, падпісваюць кантракт з украінскай вайсковай часткай. Беларускія добраахвотнікі выбралі для падпісання элітную частку, якая трапіла пад ваенную рэформу. Па іх словах, з імі будуць займацца інструктары з ЗША ды іншых краін НАТА.

Пры гэтым байцы не прэтэндуюць на ўкраінскія грамадзянства. Яны кажуць, што застаюцца патрыётамі Беларусі і ў любы час гатовыя вярнуцца для яе абароны.

Тактычная група Беларусь

Тактычная група „Беларусь” была створаная ў 2014 годзе. У яе ўваходзяць пераважна беларускія добраахвотнікі ва Украіне, але таксама ёсць украінцы і расейцы. У гэтую групу ўваходзілі ўраджэнец Берасця Алесь Чаркашын і ураджэнец Запарожжа Віталь Ціліжэнка, якія загінулі пад Валнавахай.

Байцы не паведамляюць, колькі чалавек у іх групе. Вядома, што ў яе ўваходзяць экс-палітвязень Эдуард Лобаў, актывіст беларускай апазіцыі Ян Мельнікаў, а таксама байцы з пазыўнымі „Ваяр”, „Зубр” і „Тур”.

naviny.by