Украінская валанцёрка пра тое, што непакоіць людзей
Пра тое, што дзеецца на фронце, да ўкраінцаў зараз трапляе вельмі мала інфармацыі. Таксама схаваныя звесткі пра страты як з украінскага, так і з расейскага боку, таму гэта вельмі зараз непакоіць людзей, – у гэтым перакананая ўкраінская валанцёрка Слава Мір’яноўска:
— Вельмі вялікая колькасць людзей страціла свае грошы, і гэта іх моцна ўплывае, зменшыліся даходы і жыць становіцца цяжэй.
Па-другое, тое, што тэлемарафон фактычна зніжае яснасць бачання ў людзей таго, што адбываецца на вайне і ў краіне, і людзі губляюць сувязь з рэальнасцю.
Гэта ўжо зусім сур’ёзна, бо гэта сапраўды ўплывае на бачанне вайны людзьмі. У цяперашні час фонды многіх маіх сяброў амаль б’юцца аб сцяну, таму што яны не могуць сабраць грошы на неабходнае.
Папраўдзе людзі ў краіне нават часам не разумеюць, што адбываецца.
Рэспандэнтка дадала, што такія адносна песімістычныя настроі ва ўкраінцаў сустракаюцца па той прычыне, што вайна цягнецца ўжо амаль што два гады. І ніхто дакладна не можа сказаць, калі гэта скончыцца.
Беларускае Радыё Рацыя