Украінскі контрнаступ можа цягнуцца да першых халадоў
Да першы халадоў і сапсаванага надвор’я можа цягнуцца ўкраінскі контрнаступ. Гэта звязана з праходнасцю дарог для вайсковай тэхнікі. Калі перамога не адбудзецца да канца восені, то ў наступальных дзеяннях можа адбыцца часовы перапынак. У гэтым перакананы да вайны ўкраінскі журналіст, а зараз вайсковец Сяргей Лефтэр, які знаходзіцца ў Славянску.
Ён адзначыў, што зараз жыццё не спыняецца, уся інфраструктура працуе як і да вайны:
– Людзі намагаюцца працягваць жыць, займацца хоць нейкай эканомікай на нейкім хоць мінімальным узроўні. Адкрываюцца крамы, рынак працуе, нават кавярні адкрываюцца. І мясцовых дастаткова шмат.
Актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне доўжацца 538-ы дзень. Інфармацыя пра ўкраінскі контрнаступ амаль што не агучваецца з прычынаў бяспекі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя