Украінскі палітолаг піша раман пра Плошчу-2010
Падзеі апошняй беларускай Плошчы стануць фонам для новага рамана Аляксандра Ніканорава, палітычнага аналітыка з Данбаса, які ў хуткім часе завершыць сваё апавяданне пад назвай “Закладнікі лёсу”.
Як сцвярджае сам аўтар, у цэнтры падзей акажацца беларуская апазіцыйная моладзь, якая, нягледзячы на складаныя ўмовы ў краіне, не перастае спрабаваць змагацца за сваю свабоду. Пра герояў рамана распавядае Аляксандр Ніканораў:
– Герой трапляе пад ціск КДБ. Яго вымушаюць працаваць на КДБ, здаваць сваіх сброў, зліваць інфармацыю пра рэвалюцыю ў сацыяльных сетках. Яго вымушаюць паехаць у Польшчу і адтуль запускаць вірусныя праграмы. Але наш герой не здаецца, ён раскрывае ўсю праўду і пачынае гуляць у вельмі небяспечныя гульні. І ўсё гэта адбываецца на фоне кахання галоўнага героя.
Як абяцае малады ўкраінскі пісьменнік, канец мае быць добрым і шчаслівым. “Каб тая моладзь, якая жыве ў Беларусі або ў іншых дыктатарскіх краінах, не губляла надзею і каб разумела, што каханне перамагае ўсё,”- кажа Аляксандр Ніканораў.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя