Украінскі валанцёр: Дапамогу мы размяркоўваем адрасна



Валанцёры Чарнігаўшчыны працягваюць дапамогу для розных катэгорый людзей. І вялікую частку працы ў гэтым робіць гуманітары маршрут “Беларусь – АТО”. Яго прадстаўнікі па розных гарадах Беларусі сабралі і перадалі ўкраінскаму боку больш за тры тоны рознай дапамогі.

Якая патрэбна дапамога – распавядае Аляксандр Ясенчук, кіраўнік праўлення дабрачыннага фонду “Захістымо Украіну”.

– Дапамогу мы перадаем такім катэгорыям, як вымушаныя перасяленцы, або бежанцы; сем’і загінулых ці параненых у АТО. Дапамога – гэта розныя рэчы, у тым ліку прадметы асабістай гігіены, адзенне. Апошнім часам як дапамога пачалі з’яўляцца канцылярскія прылады. Бо зараз час, калі дзеці пайшлі ў школу. І ім насамрэч патрэбна дзесьці і чымсьці пісаць.

Перадаць рэчы праз гуманітарны маршрут “Беларусь – АТО” можна ў розных гарадах Беларусі,  апроч Гомеля і Менска. Гэта можна таксама зрабіць у Гародні і Берасці. А ў Чарнігаве валанцёры перададуць гэтыя рэчы асобам, якім адрасна патрэбна такая дапамога.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота verge.zp.ua