Украінскіх журналістаў затрымалі і абвінавацілі ў «экстрэмізме»
У Беларусі ва ўкраінскіх журналістаў знайшлі „экстрэмісцкую літаратуру”. Здарэнне адбылося на ўкраінска-беларускай мяжы.
Аляксандр Доній і чатыры яго калегі з культурніцкай праграмы „Апошняя Барыкада”, якая выходзіць на ўкраінскім Цэнтральным канале, ехалі транзітам у Вільню. Аднак вымушаныя былі затрымацца на пяць гадзінаў, пакуль ішлі ператрусы і допыты. Украінцаў абвінавацілі ў спробе правозу „экстрэмісцкай літаратуры і аўдыё-прадукцыі”. Агулам было забрана 22 асобнікі. Гэта — дыскі дакументальнага фільма „Украінская рэвалюцыя”, дыскі „Музычная сотня. Майдан”, дыскі „Апошняя Барыкада” і дыск cа стужкай пра Галадамор ва Украіне. Таксама ў іх забралі 11 кніг. Беларускія памежнікі цікавіліся відэакамерай і фотаапаратам.
Беларускае Радыё Рацыя