Украінскія дзеці едуць адпачыць у Беларусь



1366090569352176Маленькія галічане, чые бацькі  бяруць удзел у Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, выпраўляюцца на адпачынак у Беларусь.

Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– На адпачынак у Беларусь выпраўляецца дваццаць восем дзетак, пераважна – з Львова і навакольных мясцінаў. Пра гэта афіцыйна паведамілі ў дэмартаменце сацыяльнай абароны дзяржаўнай адміністрацыі Львова. Дзеці ўдзельнікаў Антытэрарыстычнай аперацыі будуць адпачываць у спецыялізаваным рэабілітацыйна-аздараўляльным комплексе “Перліна”, што ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Іх адпачынак у Беларусі будзе доўжыцца да 30 жніўня.

Паводле інфармацыі Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, да адпачынку маленькіх галічанаў у Беларусі спрычыніўся ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Львове Ігар Драцяк.

Дзетак ўдзельнікаў Антытэрарыстычнай аперацыі рэгулярна запрашаюць на адпачынак у краіны Еўразвязу, а таксама ў Канаду і ў Ізраіль. Гэта пакуль першы выпадак падобнага выезду ў Беларусь.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.21.by