Украінскія турысты ў Беларусі



Іх колькасьць значна паболела. Туры ў Беларусь прапануюць агенцтвы Кіева, Луцка, Роўна, Вінніцы, Жытоміра, Запарожжа і Днепрапятроўску. Але наперадзе ўсіх львоўскія тураператары, якія арганізавалі некалькі варыянтаў вандровак у Беларусь. Найбольш папулярныя экскурсійныя праграмы “Беларускі ўікэнд”, “Беларусь – пяшчотная і сціплая” і “”Беларуская рэзідэнцыя Дзеда Мароза і Снягуркі”. У праграме — наведванне  Мірскага і Нясвіжскага замкаў, Берасцейскай крэпасці, Белавежскай пушчы, а таксама Менска і Дудутак. Украінцам вельмі да спадобы беларуская ўпарадкаванасць, але разам з тым яны падкрэсліваюць, што ва Украіне куды больш грамадзянскіх свабодаў. Вось тыповае меркаванне кіяўляніна, які пабываў у нашай краіне:

– Гэта розныя краіны. Мне вельмі падабаецца, што ва Украіне больш свабоды. У Беларусі крыху больш парадку. Але ён вельмі абмяжоўвае свабоду. Паўсюль чысціня, добрыя дарогі.

Для наведвання Беларусі ўкраінскім турыстам не патрэбныя замежныя пашпарты і візы, і гэта таксама спрыяе павялічэнню турыстычнай плыні ў нашу краіну.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна