Украінцу далі польскае грамадзянства за ратаванне людзей



Украінец Андрэй Сыравацкі, які 8 чэрвеня дапамог выратавацца з аўтамабіляў, што гарэлі, некалькім чалавекам пасля аварыі на паўночным захадзе Польшчы, атрымаў польскае грамадзянства, паведамляе Gazeta Wyborcza.

6 лістапада адбылася цырымонія ўрачыстага ўручэння актаў аб прадастаўленні грамадзянства Сыравацкаму, яго жонцы Таццяне, дачцэ Аляксандры і сыну Дзмітрыю.

Да прыезду ў Польшчу сям’я жыла ў Чаркасах.

8 чэрвеня каля горада Шчэцін на паўночным захадзе Польшчы адбылося сутыкненне грузавіка і яшчэ шасці аўтамабіляў, некалькі легкавікоў загарэліся. З 22 пасажыраў у машынах загінула 6 чалавек. Сыравацкі, які праязджаў міма, дапамагаў даставаць ацалеўшых з машын. У сюжэце ТСН гаворыцца, што за смеласць, якую выявіў украінец пры выратаванні пацярпелых, мясцовыя ўлады ўзнагародзілі яго сям’ю тыднёвым адпачынкам на польскім курорце.

Беларускае Радыё Рацыя