Украінцы найчасцей звяртаюцца па статус бежанца ў Беларусі
Украінцы найчасцей звяртаюцца па статус бежанца ў Беларусі.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун:
– За апошнія 6 гадоў, толькі ўкраінскіх грамадзян, якія звярнуліся з хадайніцтвамі пра прадастаўленне абароны, налічвалася каля 4200 чалавек. Больш за 4800 чалавек атрымалі дадатковую абарону. Лічбы гэтага года канстатуюць, што больш за 260 замежнікаў з 21 краіны свету звярнуліся з хадайніцтвамі пра прадастаўленне статуса бежанца. Большасць, а гэта каля 75% – гэта грамадзяне Украіны, якія пераважна пражываюць у зоне канфлікту. Звярталіся грамадзяне Расейскай Федэрацыі, Афганістана, Сірыі, Турцыі, Емена, Камеруна, некаторых іншых краін Афрыканскага кантынента, дзяржаў Азіі і Лацінскай Амерыкі.
Усяго з моманту прыняцця беларускага закону аб бежанцах у 1995 годзе за атрыманнем такога статуса звярнулася больш 9 з паловай тысяч чалавек з 71 дзяржавы свету. Статус бежанца атрымалі каля тысячы чалавек, дадатковая абарона прадастаўлена больш чым чатыром тысячам вымушаных мігрантаў.
Беларускае Радыё Рацыя