Украінцы збіраюць гуманітарную дапамогу для беларускіх ваяроў



Расейскія ракеты працягваюць ляцець на ўкраінскія гарады з тэрыторыі Беларусі, але пры гэтым самі ўкраінцы працягваюць добра ставіцца да беларусаў ва Украіне і нават збіраюць гуманітарную дапамогу для беларускіх ваяроў.

Аляксей Францкевіч – кіраўнік дабрачыннай арганізацыі “Вольная Беларусь”, якая дзейнічае зараз у Львове. Ен кажа, што ад пачатку вайны ні разу не сутыкаўся з нейкай дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце:

– Я з самага пачатку з гэтым не сутыкаўся і два гады не сутыкаўся. Вось я зараз завёз больш за тону гуманітаркі для нашых хлопцаў. Гэта ўсё сабралі мясцовыя ўкраінцы для нашых беларускіх хлопцаў. І яны ведалі, што я вязу ўсё гэта беларускім ваярам.

Фонд “Вольная Беларусь” дасылае неабходную тэхніку, медыкаменты ды іншыя рэчы на фронт, а таксама дапамагае перасяленцам з акупаваных тэрыторый.

Беларускае Радыё Рацыя