Украіну пакінулі ўжо чатыры мільёны чалавек



З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну краіну пакінула чатыры мільёны чалавек. Пра гэта заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі.

“Уцекачоў з Украіны цяпер чатыры мільёны, праз пяць тыдняў пасля пачатку расейскай атакі”, — напісаў ён у Twitter.

Філіп Грандзі дадаў, што прыбыў ва Украіну. У Львове ён плануе з уладамі, прадстаўнікамі Арганізацыі аб’яднаных нацый  і іншымі партнёрамі абмеркаваць “спосабы павелічэння падтрымкі людзям, пацярпелым і перамешчаным у выніку гэтай бессэнсоўнай вайны”.

Беларускае Радыё Рацыя