Улада не хоча ісці насустрач сябрам праваабарончага цэнтра «Вясна» ў рэгіёнах



Улада не хоча ісці насустрач сябрам праваабарончага цэнтра «Вясна» ў рэгіёнах на іх просьбы аб пашырэнні месцаў для масавых мерапрыемстваў. Праваабаронцы лічаць здзекам, калі кучка чыноўнікаў адводзіць грамадскім актывістам не людныя месцы, а рэзервацыі для выгулу сабак.

На думку праваабаронцы Сяргея Гоўшы з Баранавіч, цяперашняя ўлада не зацікаўлена ў станоўчым вырашэнні гэтага пытання і згоды праваабаронцы пры гэтай уладзе не атрымаюць, упэўнены ён:

— Нам жа ж трэба праводзіць пікет для людзей. Каб людзі падыходзілі, каб яны нас бачылі, каб мы ім маглі данесці нейкія свае прапановы, а гэтага няма. Пісалі. Пісаў я асабіста, пісаў у Берасце, у Менску. Выніку няма. Толькі горш робяць. Гэтая ўлада любым чынам хоча людзей прыціснуць, прыдушыць.

Паводле Сяргея Гоўшы, улада сама стварае рэвалюцыйную сітуацыю ў краіне. Праз выбары змяніць уладу немагчыма. На перамовы з актыўнай часткай грамадзян улада  не жадае ісці. На міжнародныя нормы таксама плююць, рашэнні Камітэта па правах чалавека ААН улада не выконвае. Што застаецца рабіць у такой сітуацыі людзям?

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя