Улада працягвае звальняць нелаяльных настаўнікаў
Нелегітымная ўлада Беларусі працягвае здзекавацца з народу, асабліва з тых, хто быў заўважаны ў нелаяльнасці да рэжыму.
На Бярозаўшчыне працягваюць звальняць лепшых настаўнікаў сярод навучальнага года. Акрамя таго, ахоўнікі рэжыму ў пагонах урываюцца ў клас, каб на вачах дзяцей апрануць кайданкі на рукі „засвечаных” настаўнікаў. А затым на вачах усёй школы паказальна вывесці ў міліцэйскі аўтамабіль, як гэта было ў сярэдніх школах №3 Белаазёрска і №2 Бярозы, кажа адна са звольненых настаўніц, імя якой не называем у мэтах бяспекі:
– Да яго прыйшлі на працу і ў наручніках павялі. Ён што, збягаць думае ці што? Прыйдзіце дахаты, забірайце. Вобшук рабілі і ператрус рабілі. Сказалі расклад рабіць без уліку Юркевіча.
Звольненыя з працы не ведаюць, што яшчэ хунта прыдумае ў адносінах да іх перад так званым рэферэндумам, гаворыць жанчына:
– Я не ведаю чаго чакаць праз месяц месяц, праз два, да самога рэферэндуму, што ім стукне?
Рэжым паказаў, што яго не цікавяць вынікі працы, прафесіяналізм работнікаў, яго цікавіць толькі адданасць дыктатару. А для расправы над нелаяльнымі ўсе сродкі падыходзяць.
Беларускае Радыё Рацыя