Уладальнік «Поедем поедим» зрабіў афіцыйную заяву
Сёння ў рэстаране «Поедем поедим», які пабудаваны побач з урочышчам Курапаты, уладальнік Леанід Зайдэс правёў прэс-канферэнцыю. Уласнік заявіў, што гаворка пра закрыццё рэстарана або яго перанос не ідзе.
Уладальнік «Поедем поедим» заявіў журналістам, што гаворка пра закрыццё рэстарана не ідзе, а прапанова пра перанос яго ў іншае месца не вытрымлівае ніякай крытыкі.
«Мы гатовыя ўзяць на сябе наступныя абавязацельствы: не будзе гучна гучаць музыка, не будзе салютаў і феерверкаў, музычных забаўляльных праграм — толькі трансляцыі тб, — сказаў Леанід Зайдэс.
Уладальнік заявіў, што гатовы «абмяркоўваць стварэнне тут музея, калі знойдзецца грамадская арганізацыя, якая пагодзіцца ўзяцца за гэты праект».
Журналістам не далі магчымасць задаць пытанні, прапанавалі даслаць іх па электроннай пошце. Зайдэс адзначыў, што ёсць не адзіным уладальнікам ўстановы, таму ён не можа казаць за ўсіх.
Паводле Tut.by