Уладальнікі Карты паляка могуць атрымаць больш правоў
Камісія Сейму па кантактах з палякамі за мяжой разглядае магчымасць даваць грамадзянства ўладальнікам Карты паляка, паведамляе Радыё Польшча.
Кіраўнік парламенцкай камісіі па кантактах з палякамі за мяжой Міхал Дворчык заявіў пра намер унесці змены ў закон аб Карце паляка, згодна з якімі ўладальнікі гэтага дакумента будуць мець магчымасць атрымаць грамадзянства пасля году пражывання ў Польшчы.
Але гэта пакуль толькі рэкамендацыі на этапе падрыхтоўкі законапраекту.
