Уладальнікі партала „Аўтабізнес” заявілі аб закрыцці праекта
«Аўтабізнес» пракаментаваў нядаўні арышт дырэктара кампаніі Віталя Палякова і паведаміў, што закрывае праект ABW.BY.
Паводле яго заснавальнікаў, Віталя Палякова прынялі на працу 29 верасня 2023 года «з выпрабавальным тэрмінам 3 месяцы і акладам у памеры 3600 рублёў» і на момант затрымання ён «не прапрацаваў у калектыве яшчэ і месяца і не атрымаў ніводнага заробку».
У сваёй заяве заснавальнікі ТАА «Бонусторг» паведамілі, што сёння, 8 лістапада, «з прычыны розных абставінаў падышлі да таго моманту, калі гатовыя спыніць працу сайта ABW.BY». Нагадаем, 28 кастрычніка ў тэлеграм-канале ГУБАЗіК з’явілася відэа затрыманьня дырэктара партала ABW.BY Віталя Палякова. Раней у студзені суд Фрунзенскага раёна Менску асудзіў галоўнага рэдактара ABW.BY Юлію Мудрэўскую да 1,5 года калоніі па артыкуле аб парушэнні грамадкага парадку, а рэдактара спецпраектаў партала Юрыя Гладчука — да 2,5 года калоніі.