Уладам Магілёва прапанавалі афіцыйна адзначыць Дзень волі. Яны адмовіліся



Кіраўніцтва магілёўскага гарвыканкама не захацела рабіць гадавіну БНР агульна гарадскім святам. З прапановай уключыць у план афіцыйных гарадскіх мерапрыемстваў на 2020 год святкаванне 102-гадавіны незалежнасці БНР звярталіся да гарадскіх уладаў кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і каардынатар БХД Алег Аксёнаў.

У адказе на зварот магілёўскіх палітыкаў гаворыцца, што для адзначэння гістарычных падзей, якія паспрыялі фармаванню беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1919 гадах дапускаецца правядзенне «круглых сталоў, дыскусій гістарычнай скіраванасці ў рамках статутнай дзейнасці грамадскіх і палітычных арганізацый».

Падпісала ліст намесніца старшыні гарвыканкама Ала Галушка. Уладзімір Шанцаў лічыць, што для Магілёўскіх уладаў дзень абвяшчэння незалежнасці БНР падзея «чужая і незразумелая».

Беларускае Радыё Рацыя