Уладу Казакевічу збіраюцца прад’явіць новае абвінавачванне
Улада Казакевіч – „хлопца з бензапілой”, які забіў жанчыну ў гандлёвым цэнтры ў Менску ўвосень 2016 года – падазраюць у яшчэм адным злачынстве.
Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя „Платформа” са спасылкай на бацьку асуджанага. Афіцыйна абвінавачанне яшчэ не прад’яўлена, але паводле Валянціна Казакевіча, следства бачыць у дзеяннях ягонага сына наяўнасць прыкметаў злачынства, пры тым бацька спасылаецца на ранейшую экспертызу, што сын псіхічна хворы:
– Той дыягназ, які быў пастаўлены ў РНПЦ Навінкі – шызатыпічны разлад, ён проста знікнуў, яго не было. Як так? Урачамі і экспертамі было проста праігнаравана гэта захворванне пры вынясенні экспертызы. Хворага чалавека, па вялікім рахунку, проста катавалі псіхічна і фізічна, над ім здзекваюцца па-чалавечы кажучы.
На думку следчых, падставай для новага абвінавачвання сталі дзеянні Уладзіслава Казакевіча, якія выявіліся ў нападзе на прадстаўнікоў адміністрацыі папраўчай установы. Па гэтым артыкуле Казакевічу пагражае расстрэл.
Беларускае Радыё Рацыя