Улады абыякавыя да праблем вяскоўцаў



Жыхарам вёскі Лясковічы, што ў Бярозаўскім раёне, улады  не дапамаглі з вячэрнім рэйсам аўтобуса ў пятніцу, калі на выходныя да бацькоў едуць дзеці, каб дапамагчы па гаспадарцы, а студэнты з вучобы. Вяскоўцы звярнуліся з заявай у райвыканкам, пад якой падпісаліся 72 чалавекі, расказвае ініцыятар заявы Алена Пракапчук:

-Яны зрабілі сход так, што ніхто з нас пра яго не ведаў. Прыйшлі старшыня сельсавета і прадстаўнік аўтабазы і пытаюць: “А дзе ж вашыя 72 чалавекі?” Ніхто не прыйшоў, бо ніхто не ведаў. І мы засталіся ў дурнях.

У афіцыйным адказе гаворыцца, што аўтобус у вёску ходзіць 12 разоў, і гэтага дастаткова. Але насамрэч аўтобус ходзіць 3 дні на тыдзень па 2 разы ў дзень. Жаданне людзей было даволі сціплым: перакінуць з раніцы суботы рэйс на вечар пятніцы.

Беларускае Радыё Рацыя