Улады адбілі ахвоту ў насельніцтва галасаваць
«Улады адбілі ахвоту ў насельніцтва галасаваць», — так тлумачаць назіральнікі нізкую палітычную актыўнасць грамадзян. На думку назіральнікаў, рэальная колькасць яўкі насельніцтва на выбары не перавысіць 30%.
Аднак, як заўважае незалежны назіральнік Уладзімір Няпомняшчых, фальсіфікацыі могуць адбыцца ў асноўны дзень галасавання:
— У асноўны дзень галасавання, колькі я ўжо прысутнічаў, у асноўным на дзвесце на трыста, на чатырыста чалавек завышаюць. Хоць на сённяшні мамант, як я разумею, не трэба нічога прыпісваць: хоць адзін чалавек прыйдзе, прагаласуе і выбары адбыліся. Але ўладзе трэба паказаць усенародную любоў.
Выбары ў мясцовыя саветы 28-га склікання адбудуцца 18 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя