Улады адзначаюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Беларусь на афіцыйным узроўні адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. На постсавецкай прасторы гэта адзіная краіна, дзе бальшавіцкі пераварот 1917 года застаўся дзяржаўным святам са статусам выхаднога дня.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, што значыць для іх 7-е лістапада:
– Рэвалюцыя ў нас была.
– Дэманстрацыі заўсёды праводзіліся ў гэты час.
– Шчыра не ведаю.
– 7-га лістапада адзначалі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, гадавіну.
– Чырвоны дзень календара.
– Ой, а я не ведаю нават.
– Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
– Свята рэвалюцыі – дзень 7-га лістапада чырвоны дзень календара.
– Кастрычніцкая рэвалюцыя была. Мы яшчэ неяк шануем трохі гэта свята, а моладзь цяпер не ведае, што гэта такое. Я ўнука пытаю, а ён кажа: „Не ведаю бабуля, 7 лістапада і ўсё”.
У Беларусі ад гістарычнай і грамадскай супольнасцяў ужо неаднойчы гучалі прапановы, каб адмяніць святкаванне Кастрычніцкай рэвалюцыі, як гэта зрабілі іншыя краіны былога Савецкага Саюзу. Нават Расея прызнала ўчынак бальшавікоў негатыўным і разбуральным.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота media-polesye.by