Улады Беларусі ў шмат разоў заніжаюць статыстыку падчас эпідэміі каронавірусу



Залішняя смяротнасць — 32 тысячы чалавек. Улады Беларусі ў шмат разоў заніжаюць статыстыку падчас эпідэміі каронавірусу. 

Андрэй Сошнікаў з «Настоящего времени» даследаваў дадзеныя, атрыманыя ад «Кіберпартызан» — хакераў, якія заявілі аб узломе сістэмы «Пашпарт» у Беларусі. Дадзеныя сведчаць пра тое, што з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 года залішняя смяротнасць у краіне склала 32 тысячы чалавек — у 14 разоў больш, чым паведамлялі ўлады. Паказчык залішняй смяротнасці — «залаты стандарт», па якім вызначаюць маштабы эпідэміі каронавірусу.

Інфармацыя, якая аналізуецца ў гэтым артыкуле, атрыманая праз узлом масіву персанальных дадзеных грамадзян Беларусі. Выкарыстанне шкодных праграм у Крымінальным кодэксе Беларусі караецца тэрмінам да 10 гадоў, а несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі — да двух гадоў.

У МУС Беларусі не адказалі на запыт «Настоящего Времени» з нагоды гэтага ўзлому.