Улады Берасця забаранілі пікет у Дзень Волі
Мерапрыемства да Дня Волі на 25 сакавіка забаронена. Такі адказ ад уладаў атрымалі ў Берасці сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Актывісты хацелі адсвяткаваць 101 год БНР на вуліцы Савецкай, — распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– На мой погляд, гэта неразумна. Тыя гады мы ладзілі мерапрыемствы і ў большым фармаце. Да нас не было ніякіх прэтэнзій ні з боку міліцыі, ні з боку выканаўчай улады. Гэтым разам мы падалі заяўку ў крыху іншае месца – на вуліцу Савецкую, падавалі нават не мітынг, а пікетаванне ўсяго на дзве гадзіны 25 сакавіка. І ўлады забаранілі.
„Не ведаю, чаго можна баяцца, бо мінулыя гады паказалі канструктыўнае ўзаемадзеянне і ніякіх праблем са святкаваннем не было, — дадаў грамадскі дзеяч.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце