Улады хочуць адправіць турыстаў на заводы і фабрыкі



Прамысловы турызм у Беларусі мае нядрэнныя перспектывы развіцця, лічыць намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.

«Тэма вельмі актуальная, – сказаў ён журналістам у панядзелак. – Дэпартамент і Нацыянальнае агенцтва па турызме гэтай тэмай актыўна займаюцца».

Паводле слоў спецыяліста, пакуль «наперадзе планеты ўсёй» Гарадзенская вобласць, хоць павінен быў быць, па ідэі, горад Менск.

«Мяркую, што ў лістападзе будзе праведзена пасяджэнне рабочай групы па гэтым кірунку,» – канстатаваў Міхаіл Кравец.

Ён дадаў, што цэнтрамі развіцця прамысловага турызму ў Беларусі могуць быць фабрыкі «Слодыч» і «Камунарка», а таксама БелАЗ.

Паводле interfax.by

Фота: belaz.by