Улады хочуць ліквідаваць ТБМ і „Бацькаўшчыну”
Улады хочуць ліквідаваць Таварыства беларускай мовы і аб’яднанне «Бацькаўшчына». Разгляд позвы аб ліквідацыі ТБМ прызначаны на 27 жніўня.
Паколькі ТБМ з’яўляецца заснавальнікам газет «Новы час» і «Наша слова», у выпадку ліквідацыі ТБМ як юрасобы закрыюць і выданні. Аб’яднанне беларусаў свету «Бацькаўшчына» таксама атрымала ліст ад СК, з якога вынікае, што за дзейнасць арганізацыі заведзеная крымінальная справа — за «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы».
