Улады хочуць змяніць закон аб сям’і
Новыя заканадаўчыя нормы аб становішчы дзяцей у нядобранадзейных сем’ях рыхтуюцца да прыняцця ў Беларусі. Адабраць дзіця пасля зменаў змогуць без пазбаўлення бацькоў бацькоўскіх правоў.
Законапраект «Аб змене законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін» унёс у Палату Прадстаўнікоў урад, піша Белта.
У праекце закона прапісаны падрабязны механізм адабрання дзіцяці без пазбаўлення бацькоў бацькоўскіх правоў па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх. Калі закон прымуць, то ўрад атрымае паўнамоцтвы, каб вызначаць парадак прызнання статусу дзецям, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама страты гэтага статусу і вяртання такіх дзяцей бацькам. Урад будзе вырашаць формы адабрання дзіцяці і патрабаванні да яго ўтрымання.
Акрамя гэтага, законам таксама прапануецца ўвесці норму аб замацаванні жылых памяшканняў за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў.