Улады ліквідавалі яшчэ адну няўрадавую арганізацыю
Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці паведаміў у Фэйсбуку пра сваю ліквідацыю.

8 снежня адбылося судовае паседжанне, ініцыяванае галоўным упраўленнем юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама на падставе праведзенай праверкі. У выніку абласны суд ухваліў рашэнне ліквідаваць Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці.
Прэтэнзіі да фонду мелі фармальны характар, праверка знайшла некаторыя памылкі ў справаводстве.
Фонд быў створаны ў верасні 2013 года, падрыхтаваў дзве кнігі пра гісторыю крэпасці і распрацаваў маршруты, якімі актыўна карыстаюцца турысты.
