Улады Менска лічаць тэмпы вакцынацыі недастатковымі
Старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў лічыць тэмпы вакцынацыі ў сталіцы ад каронавіруса недастатковымі. Пра гэта ён заявіў 12 красавіка на аператыўнай нарадзе. Кухараў запатрабаваў „у найбліжэйшыя два тыдні карэнным чынам змяніць сітуацыю”. „Першачарговая задача — забяспечыць прышчэпку максімальнай колькасці работнікаў адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай сферы”, — сказаў ён. На нарадзе адзначалася, што ў сталіцы ад каронавіруса прышчэпленыя больш за 22 тысячы чалавек.
БелТА таксама паведамляе, што Менгарвыканкам унёс змены ў комплексны план санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. У прыватнасці, праводзіць культурныя, спартыўныя мерапрыемствы ў аб’ектах будзе дазволена пры ўмове запаўнення не больш чым на палову ад максімальнай запаўняльнасці, выкарыстання толькі пасадачных месцаў, рассаджвання гледачоў на адлегласці не меншай за 1—1,5 м адно ад аднаго.
Фота: bsmpgrodno.by