Улады не бачаць неабходнасці пераносу сталіцы з Менска ў Полацак



Беларускія ўлады не бачаць неабходнасці пераносу беларускай сталіцы з Менска ў Полацак. Такі лейтматыў адказу Міністэрства юстыцыі на прапанову «Таварыства беларускай мовы».

У лютым ТБМ накіравала ў Міністэрства юстыцыі ліст з прапановай перанесці сталіцу Беларусі ў Полацак. У адказе Мінюста, падпісаным намеснікам міністра Алай Бадак, акрамя ўсяго іншага сказана, што законам не прадугледжана працэдура пераносу сталіцы Беларусі, а перанесці яе можна толькі пасля таго, як будуць унесены адпаведныя змены ў Канстытуцыю краіны.

Як адзначыў у сваім лісце-адказе старшыня арганізацыі Алег Трусаў, Канстытуцыя Беларусі праз рэферэндум мянялася ўжо два разы. На яго думку, у недалёкай будучыні будзе праведзены яшчэ адзін рэферэндум, на якім і можна будзе перанесці сталіцу з Менска ў Полацак.

1 001

naviny.by