Улады не рэагуюць на скаргі асуджанага праваабаронцы



Улады не рэагуюць на скаргі асуджанага праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі і яго родных. Так, бацька зняволенага Валерый Бандарэнка, напісаў заяву с просьбай пачаць крымінальнаю справу па фактах парушэння правоў яго сына ў Бабруйскай калоніі №2. Ён накіраваў дакумент у бабруйскі аддзел Следчага камітэту. Аднак неўзабаве атрымаў адтуль адказ, што скарга перанакіравана ў Бабруйскую калонію:

– Следчы камітэт дае мне адказ, што яны начальніку калоніі паведамляюць пра тое, што я напісаў скаргу пра беззаконне, якое існуе ў Бабрускай калоніі. Я пісаў, каб яны пачалі крымінальную справу па  дзейнасці адміністрацыі калоніі.

Па меркаванні  Валерыя Бандарэнкі, яму такім чынам паказваюць, што Следчы камітэт не будзе займацца парушэннямі закону ў гэтай калоніі.  „Да таго, на каго я паскардзіўся,  гэтую  скаргу і накіроўваюць, ” – абураеццца бацька зняволенага.

Андрэй Бандарэнка раней кіраваў арганізацыяй „Платформ іннавэйшн”, якая займалася ў асноўным маніторынгам пенітэнцыярнай сітэмы Беларусі. У 2014 годзе ён быў асуджаны па артыкуле „хуліганства” на 3 гады зняволенння.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org