Улады не зацікаўлены ў вырашэнні чарнобыльскіх праблем



Чарнобыльская трагедыя замоўчваецца. Ліквідатары пераведзены ў пацярпелых, ільготы ліквідаваныя. Уводзяцца ў севаабарот забруджаныя землі, няма належнага кантролю за прадукцыяй, якая спажываецца. Улады Беларусі за пазычаныя ў Расеі грошы, выкарыстоўваючы расейскія рэактары, будуюць новую атамную станцыю. Кажа праваабаронца ПЦ “Вясна” з Мазыра Уладзімір Целяпун – ліквідатар гэтай тэхнагеннай катастрофы:

– Толькі ў 90-ым годзе зладзілі марш. І толькі тады пачаліся нейкія ільготы, кампенсацыі, мы мелі бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне, пасля былі ільготы на камунальныя плацяжы. А зараз мы нават не ліквідатары, а пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы. Калі раней мяне выклікалі штогод на медычны агляд, то зараз і гэтага ўжо не робяць.

У 2011 годзе  Уладзімір Целяпун быў узнагароджаны ордэнам “Чарнобыльскі Крыж: Мужнасць. Гонар. Гуманнасць”. Гэта вышэйшая ўзнагарода Усеўкраінскай грамадскай арганізацыі “Саюз Чарнобыль Украіны”.

Беларускае Радыё Рацыя