Улады не збіраюцца адмяняць Дэкрэт №3



Пра гэта сведчыць адказ з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які напярэдадні атрымала старшыня  Берасцейскага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк. Першага лютага яна накіроўвала звыш паўтысячы подпісаў супраць Дэкрэта №3 з патрабаваннем яго адмены. Але адміністрацыя адрэагавала на патрабаванне адмоўна.

– На аснове выкладзенага падстаў для ўнясення прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапаноў па адмене Дэкрэта №3 не прадугледжваецца. Іншага адказу мы і не чакалі ад гэтай ўлады, пры гэтым строі. Таму мы будзем рабіць усё, каб людзі не вешаліся, не кідаліся ў акно, а ў іх было месца, хоць бы офіс прафсаюза РЭП, куды яны могуць прыйсці, паставіць свой подпіс і спадзявацца, што гэты маразм калі-небудзь у нашай краіне скончыцца.

Зінаіда Міхнюк лічыць, што ў грамадзян Беларусі не застаецца  іншага выхаду, як мірнымі пратэстамі дабівацца годнага жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя