Улады паабяцалі рамонт вуліцы



Жыхары аграгарадка Кабакі разам з дэпутатам Валерыем Білібухай дамагліся ад Бярозаўскага райвыканкама ўключэння іх дарогі ў планавы рамонт на 2018 год. Пра гэта стала вядома напярэдадні Новага году з адказу райвыканкама за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Віталя Міхнюка:

Ранейшы касметычны рамонт, якога з цяжкасцю дамагаўся Валер Білібуха, дапамагаў на невялікі час. Дарога ў катастрафічным стане. А нядаўняе грэйдзіраванне пры дажджлівым надвор’і – толькі выкінутыя ў бруд грошы, кажуць вяскоўцы з аграгарадка:

Я ехаў тут машынай і заваліўся. Вось на гэтым куце. Так вось добра яны грэйдзіравалі дарогу. Грэйдзіроўшчык пад мухай і яму ўсё да лямпачкі. І стаіць толькі ўсміхаецца. Нікому няма справы, а ў мяне сем дзяцей, я іх важу машынай у садок і з садка.

Мы нібыта ў аграгарадку жывем. Тут мае быць і асфальт і ўсё. Валера хоць крыху дамагаецца, каб мы ў сапагах не хадзілі.

Калі б яшчэ зверху была падтрымка для Валеры, дык можа большы толк быў бы.

Дэпутат Валер Білібуха паабяцаў людзям трымаць гэтае пытанне на кантролі, калі ён зноў будзе абраны дэпутатам. Шкада, што на вуліцы Садовай аграгарадка, ён не будзе дэпутатам. Тры ранейшыя яго вуліцы ў Кабаках больш не ўваходзяць у яго выбарчы ўчастак. Яны заменены на іншую вуліцу Саўгасную.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя