Улады параілі актывістам шукаць інфармацыю пра іх дзейнасць у Сеціве



Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў параіў актывістам шукаць інфармацыю аб іх дзейнасці ў Інтэрнэце. Гэта вынікае з адказу прызначаных прадстаўнікоў народу прадстаўнікам берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывістам кампаніі ’’Гавары Праўду!’’.

Грамадскія дзеячы мелі намер прыняць удзел у паседжанні савету дэпутатаў і дапамагчы зрабіць іх працу больш эфектыўнай. Аднак атрымалі адмову, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Такога дзіўнага адказу мы яшчэ не атрымоўвалі.  Нам раяць шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце аб органах грамадскага самакіравання, якія стаяць на ўліку ў органах дзяржаўнай улады.

“Таксама не зразумела, чаму самі прадстаўнікі гарадскога савету дэпутатаў не змаглі даслаць адказ, ліст чамусьці атрымалі ад выканаўчай улады”, – падвеў рысу палітык.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота apraudu.info