Улады працягваюць шукаць „экстрэмізм” у інтэрнэце
Каля дзясятка тэлеграм-каналаў і старонак у сацыяльных сетак у месяц прызнаецца экстрэмісцкімі на Берасцейшчыне.
Пра гэта паведаміла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча. Апошнімі ў экстрэмізме абвінавацілі суполку ў сетцы УКантакце „ЧП Беларусь”, тэлеграм-канал „Беларускія анархісты ў Варшаве” і тэлеграм-чат „Паўднёвае Берасце – Суседзі”:
– Зараз я не скажу дакладную колькасць, колькі там тэлеграм-каналаў, чатаў або суполак прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта ўвогуле пастаянна адбываецца. Каля дзесяці рэсурсаў па Берасцейскай вобласці прызнаецца такімі.
Суразмоўца дадала, што таксама нярэдка экстрэмісцкімі прызнаюцца прыватныя старонкі ў Фэйсбуку і Інстаграме.
Беларускае Радыё Рацыя