Улады прызналі «экстрэмісцкімі» медалі Аб’яднанага пераходнага кабінета



Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, рашэннем суда Цэнтральнага раёна Менска сімволіка і атрыбутыка: медаль з надпісам на аверсе «Гонар i Годнасць» і з надпісам на рэверсе «Беларусь перадусiм!» з калодкай, абцягнутай стужкай блакітнага колеру з бел-чырвона-белай устаўкай у цэнтры, а таксама яе лічбавыя выявы прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Але адзначым, што ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісціх матэрыялаў інфармацыі пра медалі пакуль няма.