Улады рыхтуюць супраць Аўтуховіча новую правакацыю?



Прадпрымальнік і былы палітзняволены з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч не выключае, што ўлады рыхтуюць супраць яго новую правакацыю, а магчыма, і пачатак чарговай крымінальнай справы. Ён робіць такую выснову з-за допытаў некаторых сваіх знаёмых, падчас якіх праваахоўныя службы задавалі пытанні менавіта пра яго асобу. Адначасова мясцовая міліцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў зноў пачалі цікавіцца бізнесам Мікалая Аўтуховіча.

Мне стала вядома ад маіх сяброў, якіх ужо дапытвалі, што “Аўтуховіч займаецца зброяй, а менавіта выбухоўкай”. Але я ніякай зброяй не займаюся, ды і выбухоўкі не маю. Пачалі ціснуць на мясцовую міліцыю. Я не ведаю, ці гэта ўсё ўзаемазвязана, але ў нас пачалі біць па працы, па Міністэрстве транспарту і выйшлі на міністра транспарту, які хоча пазбавіць нас ліцэнзіі. Відавочна, што гэта ціск.

Па словах Мікалая Аўтуховіча, асабіста яго не дапытвалі. „Але ведаю, што гэта ўсё не проста так, дыма без агню не бывае. І, магчыма, ёсць загад, каб мяне зноў пасадзіць,” – не выключае Аўтуховіч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя