Улады Светлагорска забараняюць пікеты супраць шкоднай вытворчасці
У Светлагорску паміж мясцовымі актыўнымі гараджанамі і ўладамі ідзе ціхая вайна. Прычынай гэтай вайны стала забарона ўладамі агучваць публічныя выказванні супраць шкоднага завода бялёнай цэлюлозы.
Улада правакуе людзей на супраціў і штрафы праз суды, не дазваляючы ім масавыя мерапрыемствы на адзіным дазволеным месцы – стадыёне ля спартовай школы за двухметровым плотам, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:
– 10 заяў пададзена і ніводная з іх не задаволеная. Мы вырашылі, што з уладамі трэба размаўляць праз суд. Мы пачалі падаваць скаргі ў суд на дзеянні Светлагорскага райвыканкама і тых пасадавых асобаў, якія нам у гэтым адмаўляюць. Ужо завершылася справа па маёй скарзе. Суд яе не задаволіў. Зразумела, што суд прымае бок гарадскіх уладаў. Гэта сітуацыя абсалютна ненармальная.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Паводле Алены Маслюковай, адмовіліся ўлады і ад прапановы пашырыць месцы масавых мерапрыемстваў, каб пазбегнуць накладак, як гэта было апошнім разам у дазволеным месцы. Але ўлады праігнаравалі прапанову. Паколькі палічылі пашырэнне немэтазгодным. А вось расправіцца з актывістамі флэш-мобу “За чысты горад” на плошчы – і ўлада, і суды тут як тут. Але актыўныя грамадзяне не збіраюцца здавацца.
Беларускае Радыё Рацыя
