Улады выкрэслілі з улёткі незалежнага кандыдата важныя звесткі



 

Ва ўлётцы  дзеючага незалежнага дэпутата і кандыдата ў  раённы савет і Першамайскі сельвыканкам Валерыя Білібухі, зніклі звесткі пра тое, што ён дэпутат і 4 гады дапамагаў выбаршчыкам вырашаць іх праблемы. Гэтыя ўлёткі, надрукаваныя ўладай, атрымалі  выбаршчыкі ў паштовыя скрыні для знаёмства з кандыдатамі.

Валерый Білібуха лічыць, што выкінулі важную інфармацыю пра яго наўмысна:

– Што нашая дзяржава можа зрабіць чалавеку, які непажаданы гэтаму рэжыму? Ачарніць яго, абліць брудам, палкі ў колы паставіць. Самы галоўны пункт у аўтабіяграфіі, што 4 гады я выконваў дэпутацкія абавязкі, кожнага выбаршчыка выслухоўваў і вырашаў іхныя праблемы, яны выразалі.

Паводле Валерыя Білібухі, ён былы заатэхнік, а цяпер лесаруб. У вачах тых, хто яго не ведае, прайграе ў параўнанні са сваімі канкурэнтамі. Адзін з якіх – ветлекар, а другі – начальнік чыгуначнай станцыі ў Першамайску. Выкінулі звесткі пра дэпутацтва, каб людзі думалі, а што можа зрабіць гэты калгаснік?

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.