Улады вызначылі велічыню штрафаў за адсутнасць маскі
У Міністэрстве юстыцыі адшукалі норму закону, паводле якога змогуць караць беларусаў за адсутнасць маскі ў грамадскіх месцах.
Намеснік міністра юстыцыі Натальля Філіпава пацвердзіла БелТА, што да парушальнікаў можа прымяняцца артыкул 17.5 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Артыкул прадугледжвае наступныя санкцыі:
– для фізічных асобаў — штраф да 30 БВ (цяпер 870 рублёў);
– для ІП — штраф да 200 БВ (цяпер 5 800 рублёў);
– для юрыдычных асобаў — штраф да 500 БВ (цяпер 11 600 рублёў).
Фота: donday-shakhty.ru